Бегомльская горпоселковая библиотека им. П. Панченко Витебской области Республики Беларусь присоединилась к проекту «Лучшие сказочники мира. Шарль Перро" нестандартным образом: библиотекарь Елена Петровна Чучман провела для воспитанников Бегомльской специальной школы-интерната (учеников 4 класса) творческую мастерскую "Вместе читаем - вместе создаем", на которой дети познакомились со сказками Шарля Перро, почитали одну из самых известных - "Кот в сапогах", а затем вылепили из пластилина одного из сказочных персонажей ... мышку! У каждого участника получилась своя, неповоторимая мышка!  

Как это все происходило, написала нам на белорусском языке Елена Петровна Чучман. Фрагменты встречи запечатлены на фотографиях.

Для ўдзелу ў анлайн-праекце, мы правялі творчую майстэрню “Разам чытаем – разам ствараем”. На мерапрыемства запрасілі вучняў 4 класа Бягомльскай спецыяльнай школы-інтэрнат. Спачатку разам успомнілі творы казачніка, паадказвалі на пытанні па іх.

Далей за аснову інтэрактыўнай майстэрні быў ўзяты адзін з найбольш вядомых твораў пісьменніка Шарля Перо “Кот у ботах”, дзіўна павучальны і адначасова пацешны. Казка чытаецца на адным дыханні і надоўга адкладаецца ў памяці дзякуючы арыгінальнаму сюжэту і каларытным персанажам.

У госці да хлопчыкаў завітаў галоўны герой, які прачытаў казку, а затым прапанаваў удзельнікам вылепіць з пластыліну персанаж казкі - мышаня.

Урывак з казкі на беларускай мове: …А яшчэ мне бажыліся, - сказаў Кот, - ды ў гэта я ўжо зусім не веру, быццам вы ўмееце абарочвацца ў сама драбнюткіх звяркоў, і можаце абярнуцца, напрыклад, у пацука ці ў мыш. Але мне, прызнаюся, здаецца, што гэта абсалютна немагчыма.

- Немагчыма? - зароў Людаед. - Зараз пабачыш.

І ў тое ж імгненне ён ператварыўся ў мыш, якая забегала па падлозе. Толькі Кот яе ўбачыў, як адразу кінуўся на яе і з'еў….

Дзеці з задавальненнем уключыліся ў працэс лепкі. У кожнага атрымаўся свой, асаблівы, казачны герой.